Таміла Абразок з народнага жыцця
СОДЕРЖАНИЕ: Кароткі змест. Пачатак паэмы смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся вёска як і раней зрошвае потам надзеі палоскі а зло не знікае.Кароткі змест:
Пачатак паэмы - смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся, вёска, як і раней, зрошвае потам надзеі палоскі, а зло не знікае... Лірычны герой бачыць знаёмыя дрэвы, буслянкі, крынічку, але ўжо другая па воду збягае дзяўчына, равеснікаў многіх зямліца пакрыла.
Стары селянін арэ поле. Падганяе спрацаванага, стомленага, як і сам, каня. Год выдаўся неўраджайным. Стары пазычыў у пана насенне, а разлічыцца няма чым.
Некалі Таміла бьгў першым гаспадаром у ваколіцы, Яго багаццю зайздросцілі, шапталіся, што ён чароўнік. Ад былога ў селяніна не засталося нічога.
3 унукамі беднасць прыйшла на астатак,
Расселася ў хаце і зела ўсё скора:
Гумно як падмецена, пуста ў каморы
I хлеба апошні ўжо бохан пачаты;
Сабака, і кот, і Пярэсты, вядома, -
Увесь твой набытак...
Стары Таміла вяртаецца з канём у вёску. Ужо сцямнела, нежыццёвая цішыня вакол, толькі чуцен голас Кандрата, які збірае нядоімкі.
Тамілу няма чым плаціць, няма чаго везці ў горад на продаж.
Селянін ідзе раніцой да пана, каб той пачакаў да новага ўраджаю. Пан уважліва выслухаў Тамілу, пахваліў за цягавітасць і руплівасць у працы. I загадаў прадаць каня. Будуць грошы аддаць доўг і пракарміцца да вясны. Вярнуўшыся з маёнтка, Таміла ідзе развітацца з Пярэстым. Думае пра сваю нешчаслівую долю.
Цёмным яшчэ ранкам Таміла выправіўся ў няблізкую дарогу. Горад агаломшыў старога, чалавечы натоўп папхнуў, закружыў і панёс яго ў тлуме.
На гэты тлум і мітусню са стромай гары горада пазірае замак, які многа пабачыў на сваім вяку. Ён памятае мінуўшчыну. Сучаснасць, у параўнанні з ёй, здрабнела і змізарнела.
Старому селяніну яго безадказны памочнік і таварыш, сведка ўсіх няшчасцяў, што абрынуліся ў апошнія гады, здаецца бясцэнным (золатам можна асыпаць такога). Аднак пакупнікі і проста гледачы знаходзяць не вартасці - бачаць заганы каня. Урэшце Пярэстага Таміла прадае цыганам.
У карчме, замачваючы барыш, селяніна абакралі. Тамілу няма з чым вяртацца дамоў, дзе чакаюць галодныя ўнукі. У роднай хаце не ведаюць, што сталася з гаспадаром.
Сумную навіну прыносіць у вёску Паліца, які быў у горадзе, і пачуў, якое няшчасце напаткала Тамілу.