Царкоўна-палемічная публіцыстыка
СОДЕРЖАНИЕ: Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.1. Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі
Палемічная публіцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі ў барацьбе за манаполію ў духоўным жыцці старажытнарускіх плямён сутыкнуліся місіянеры праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Самы ранні адгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася прыняцце хрысціянства на Русі.
Рэлігійная барацьба ў канцы XVI ст. набыла вастрыню і злабадзённасць таму, што яна зяўлялася формай праяўлення глыбокіх сацыяльна-палітычных супярэчнасцей у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай. Апіраючыся на падтрымку каталіцкай царквы, польскія феадальныя вярхі пасля Люблінскай уніі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі на землях Вялікага княства Літоўскага, узмацняць феадальны прыгнёт і паслядоўна праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларускага і ўкраінскага народаў, што выклікала пратэст.
У развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі можна вылучыць два этапы.
Першым даволі моцным штуршком да аднаўлення перапыненых у часы Рэфармацыі старадаўніх палемічных спрэчак паміж каталіцызмам і праваслаўем зявіўся выхад з друку кнігі на польскай мове вядомага дзеяча Рэчы Паспалітай езуіта Пятра Скаргі (1536–1612) «Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена яна была ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана буйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам, каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага абяднання праваслаўных з католікамі. Кніга выйшла ў той час, калі праваслаўная царква страціла многіх сваіх магутных апекуноў і пачала сістэматычна цярпець уціск з боку польскага каралеўскага ўрада. Перш за ўсё Скарга імкнуўся давесці, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая зўляецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галоўнай. Ён сцвярджаў, што толькі гэтая царква, захаваўшы спрадвечную маральную і духоўную чысціню, пазбегла ерэтычных памылак праваслаўнай царквы. Абгрунтоўваючы ідэю кіруючай ролі рымскага папы ў хрысціянскай царкоўнай арганізацыі, Скарга прыніжаў значэнне канстанцінопальскага патрыярха для праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Ен паказваў яго як раскольніка ў царкоўных справах і як турэцкага палоннага, які вымушаны за грошы купляць сваю духоўную ўладу ў султана. Заклікаючы праваслаўных Вялікага княства Літоўскага да царкоўнай уніі, Скарга настойліва перасцерагае іх, каб яны не аглядаліся ні на грэкаў, якіх загубіла прыродная ўпартасць і «буянасць розуму», ні на «варварскую Масковію», якая і сама, на думку Скаргі, вымушана будзе ўрэшце пайсці на унію па прыкладзе ўкраінскага і беларускага праваслаўнага насельніцтва. Такім чынам, маючы на ўвазе дзяржаўна-палітычныя мэты, Пётр Скарга ў сваёй кнізе па сутнасці выклаў ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнай уніі. Навязваючы праваслаўнаму насельніцтву ідэю рэлігійнага абяднання, ён замахнуўся не столькі на аўтарытэт праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, колькі на права нацыянальнай самабытнасці праваслаўнага насельніцтва ў гэтай дзяржаве. Вось чаму выхад яго кнігі ў свет узняў цэлую буру ў праваслаўным лагеры. Тыраж быў вельмі хутка раскуплены і, па сцверджанні самога аўтара, амаль поўнасцю знішчаны найбольш багатай часткай беларускага і ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва. На кнігу П. Скаргі адразу ж зявіліся адказы, але ні адзін з іх не быў тады надрукаваны.
У канцы 1580-х гг. палемічную публіцыстыку супраць каталіцызму і уніі ўзначалілі палемісты Астрожскай школы (горад Астрог на Украіне). Важную ролю ў гэтай патрыятычнай справе адыграў валынскі магнат князь Канстанцін Астрожскі, які ў 70-х гг. XVI ст. у сваёй рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую, праваслаўную школу і арганізаваў пры ёй друкарню. З дапамогай удала падабраных педагогаў, прапаведнікаў, друкароў і літаратараў князь Астрожскі ў хуткім часе ператварыў сваю школу ў фарпост ідэалагічнай барацьбы супраць каталіцызму і уніі. Менавіта тут узнікла і пайшла ў свет друкаваная антыуніяцкая публіцыстыка, аўтары якой ставілі сваёй мэтай шчыра служыць нацыянальва-культурным інтарэсам украінскага і беларускага народаў, змагацца за іх права мець уласную веру, незалежную ад Рыма царкву, школы, кнігі і быць гаспадарамі свайго лёсу. З дзейнасцю Астрожскай школы быў цесна звязаны першы стан развіцця палемічнай публіцыстыкі, значная частка якой зяўляецца агульным здабыткам беларускай і ўкраінскай літаратур таго часу. Найбольш значнымі творамі, з якімі выступілі ў друку палемісты Астрожскай школы, былі «Ключ царства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага (1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и о святой соборной апостолской церкви» (1588). У іх упершыню дадзены яркія замалёўкі вострых і непрымірымых сацыяльных канфліктаў, якія нельга было абысці палемістам, што ўзяліся абвяргаць абразлівыя для нацыянальнай годнасці праваслаўнага насельніцтва выпады і сцверджанні Скаргі і іншых абаронцаў уніі. Выступаючы ў абарону праваслаўнага люду, Г. Сматрыцкі і В. Суражскі праяўляюць шчырую заклапочанасць яго лёсам і часам нават узнімаюцца да пастаноўкі і разумення некаторых вострых сацыяльных праблем свайго часу. Найбольш паказальнымі ў гэтых адносінах зяўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г. Сматрыцкага (асабліва яго «Календарь римски новы»), прасякнутыя спагадай і павагай да прыгнечанага і зняважанага яго ўладарамі селяніна-працаўніка. Гуманнае стаўленне да селяніна, уменне пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі, пачуццямі і імкненнямі яскрава выявіліся і ў мове твораў Г. Сматрыцкага. Пісьменнік знарок пазбягае царкоўнаславянскага акадэмізму. Народвы гумар, іронія, сарказм, афарызмы, трапныя прымаўкі і прыказкі тут сустракаюцца на кожнай старонцы. I гэта невыпадкова, бо самі творы былі разлічаны ў першую чаргу на шырокага і нават «неадукаванага» чытача-слухача. Творы Г. Сматрыцкага і В. Суражскага ўжо самім фактам свайго зяўлення абвяргалі тэндэнцыйныя сцверджанні Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб адсутнасці ў яго асяроддзі вучоных, здольных разбірацца ва ўсіх тонкасцях кананічнай і дагматычнай багаслоўскай навукі, і, нарэшце, аб непрыгоднасці іх пісьмовай мовы для абслугоўвання розных сфер духоўнага жыцця народа. Разам з тым яны выразва паказалі сапраўдны сэнс і мэту ідэі царкоўвай уніі, якую прапагандавалі езуіты.
Пётр Скарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з боку шырокіх народных мас Беларусі і Украіны і стане абектам гарачых літаратурных дыскусій. Аднак, ён не збянтэжыўся і ў імя ажыццяўлення сваёй ідэі вырашыў звярнуцца да самога караля Сігізмунда III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ў свет у 1590 г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву – «Аб уладзе і адзінстве царквы боскай», – і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваў неабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэлігійнымі, а выключна палітычнымі матывамі і схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў. Кароль не застаўся абыякавым да парад свайго духоўнага пастыра і пасля тайных перагавораў з праваслаўнымі іерархамі, якія былі гатовы прыняць унію, даў згоду на правядзенне ў Брэсце спецыяльнага сабора з мэтаю ажыццявіць царкоўнае абяднанне праваслаўных з католікамі.
А тым часам, пакуль ішла скрытая падрыхтоўка да гэтага сабора, у Вільні ад імя большасці прадстаўнікоў праваслаўнага епіскапата была выдадзена ў 1596 г. прасякнутая уніяцкімі ідэямі Скаргі кніга ва тагачаснай беларускай мове «Уния, альбо Выклад преднейшых артыкулов, ку зьодначевью греков з костелом рымским належащых». Аўтарам яе быў адзін з галоўных ініцыятараў жыццяўлення царкоўнай уніі Уладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей (1541–1613), які крыху пазней, у 1599 г., стаў уніяцкім мітрапалітам. Высокаадукаваны, але непаслядоўны ў адносінах веравызнання, Пацей здраджвае праваслаўю. Каб як-небудзь абгрунтаваць пераход свой і сваіх аднадумцаў да уніяцтва, ён выступіў у друку з вышэй названай кнігай. У ёй перш за ўсё Пацей імкнуўся даказаць, што розніца паміж каталіцкім і праваслаўным веравызнаннямі толькі ўяўная і склалася ў выніку прапаведніцкай дзейнасці «неуков-простаков», якія, не будучы дасведчанымі ў справах царквы і гісторыі яе развіцця, узяліся за пяро. Развіваючы гэту думку, Іпацій Пацей досыць абектыўна паказвае цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню, уводзіць чытача ў атмасферу жорсткай рэлігійнай, нацыянальнай і антыфеадальнай барацьбы праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны, выказваючы свае адмоўныя адносіны да яе. Тут жа Пацей выклікае прадстаўнікоў праваслаўнага лагеру – праціўнікаў уніі – на спрэчку.
Чакаць адказу на свой выклік Пацею давялося нядоўга. Такі адказ быў надрукаваны ў Віленскай брацкай друкарні ў 1595 г., і аўтарам яго зявіўся адзін з найболып папулярных і відных дзеячаў гэтага брацтва Стафан Зізаній. Біяграфічных звестак аб С. Зізанію захавалася вельмі мала. Невядома, калі і дзе ён нарадзіўся, якую, дзе і калі атрымаў адукацыю. Першыя дакладныя звесткі аб ім прыпадаюць толькі на 1586 г., калі ён упамінаецца як адзін з першых свецкіх настаўнікаў «словенского писма» заснаванай у Львове брацкай школы. Відаць, прымаючы пад увагу выключныя здольнасці С. Зізанія і просьбу братчыкаў, мітрапаліт Рагоза ў пачатку 1591 г. з мэтай умацавання брацкай апазіцыі уніяцкім захадам прызначыў С. Зізанія царкоўным казнадзеем-прапаведнікам. У гэтым званні Зізаній і пераехаў у 1593 г. у Вільню, куды яго як папулярнага і актыўнага змагара супраць уніяцтва запрасіла «на поратунок» віленскае брацтва. У Вільні ён разгарнуў шырокую педагагічную дзейнасць настаўніка брацкай школы і царкоўнага прапаведніка. А праз два гады брацкая друкарня выдала на беларускай і польскай мовах напісаны ім папулярны першапачатковы курс хрысціянскага багаслоўя ў пытаннях і адказах – праваслаўны «Катэхізіс». Кніга, на вялікі жаль, да нашага часу не захавалася, але аб ёй можна меркаваць па тых водгуках, якія пакінулі праціўнікі Зізанія як з лагера каталіцкага, так і з лагера праваслаўнага духавенства.
«Катэхізіс» С. Зізанія, відаць, моцна закрануў каталіцкае духавенства. Для абвяржэння довадаў Зізанія яно ў спешным парадку надрукавала на польскай мове зласлівую брашуру езуіта Жаброўскага, які абвінавачваў аўтара «Катэхізіса» ў актыўным супраціўленні уніі і распаўсюджванні ерасі. Не засталіся абыякавымі да «Катэхізіса» і вышэйшыя праваслаўныя іерархі на чале з мітрапалітам Рагозам. Яны былі незадаволены тым, што Зізаній адкрыта і публічна ў сваіх казаннях у цэрквах, на гарадскіх плошчах і вуліцах выкрываў іх двурушніцкую пазіцыю, называў вераадступнікамі, што тайна ад народа рыхтуюцца да абяднання з каталіцкай царквой. Праваслаўныя іерархі склікалі ў пачатку 1596 г. сабор у Навагрудку, на якім асудзілі «Катэхізіс» і адлучылі Зізанія ад царквы як ерэтыка. Больш таго, яны звярнуліся за дапамогай да караля, і той 28 мая 1596 г. у падтрымку мітрапаліта і яго паплечнікаў выдаў грамату, у якой строга забараняў абывацелям Вялікага княства Літоўскага мець сувязі з Зізаніем і яго аднадумцамі, называючы алошніх дзяржаўнымі злачынцамі.
Карыстаючыся падтрымкай брацтва і гарадскога насельніцтва, Зізаній у 1596 г. выдае і прысвячае князю Астрожскаму кнігу «Казанье святого Кирилла, патриарха Йерусалимского, о антихристе и знакох его». «Казанне», як і «Катэхізіс», надрукавана ў двух паралельна размешчаных тэкстах, адзін з якіх пададзены на польскай мове гатычным шрыфтам, а другі, прызначаны для праваслаўнага чытача, кірыліцай. Гэты твор С. Зізанія – надзвычай удалая літаратурная перапрацоўка вельмі аўтарытэтнага як для праваслаўных, так і католікаў «15-го огласительного поучения св. Кирилла Иерусалимского», пабудаванага на тлумачэннях 25-га раздзела Евангелля ад Мацвея. Для маскіроўкі сваіх выпадаў супраць рымскай курыі і вярхоў праваслаўнай царквы Зізаній умела выкарыстаў не толькі само імя св. Кірылы, але і знешнюю форму яго багаслоўскага трактата. Тэкст «Казання» складзены так, што ў ім цяжка адрозніць напісанае самім Кірылам ад дабаўленага ў якасці разгорнутага каментарыя Зізаніем. Хаваючыся за аўтарытэт «айца царквы», пісьменнік у мэтах «абектыўнасці» і пераканаўчасці сваіх довадаў знарок імкнуўся зрабіць такую кантамінацыю тэксту, у якой бы яго ўласныя тлумачэнні не адрозніваліся ні стылем ні тонам ад выкарыстанага ім арыгінала. У гэтай таленавітай падробцы пад «Казанье святого Кирилла» бязлітасна выкрываецца «смраднае балота» афіцыйнага каталіцызму, развенчваецца «святасць» папы рымскага і асуджаюцца яго прыспешнікі, незалежна ад таго, якую веру яны прызваюць. Для Зізанія важна з пазіцый плебейскіх мас паказаць і абгрунтаваць, што духоўныя феадалы, прыкрываючыся іменем Хрыста, дзейнічаюць не ў інтарэсах якойсьці абстрактнай ісціны, клапоцяцца не пра бедных і ўбогіх, а толькі пра свае карыслівыя саслоўна-класавыя інтарэсы. Кніжка Зізанія хутка набыла выключную папулярнасць не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але і ў Маскоўскай дзяржаве, дзе яна ў 1644 г. была перавыдадзена і ўключана ў так званую «Кириллову книгу». У кнізе Зізанія нас цікавяць не яго багаслоўскія аргументы і іх абгрунтаванне, а тое рацыянальнае ў яго светапоглядзе, што дазваляе ставіць Зізанія ў адзін рад з прагрэсіўнымі дзеячамі еўрапейскага маштабу. Крытыкуючы некаторыя рэлігійныя догматы афіцыйнай царквы, Зізаній выказваў думкі, якія ішлі ў напрамку атэізму і асветніцтва. Так, у прыватнасці, яго погляды на Зямлю як толькі адзіную кроплю сярод мноства іншых астральных сусветаў пераклікаюцца з ідэямі Джардана Бруна. У гэтай сувязі цікавым зяўляецца сцверджанне Зізанія, што «земля, на которой живем, не едина точка впосредку неба, а пред ся колкое мает множество, а небеса небесные егце болше безмерную мают личбу». Прапагандуючы царкоўную ідэю «о вторичном пришествии Христа» і надыходзе тысячагадовага царства, у якім не будзе «змордованных и обтяженных», абражаных і заняволеных, паноў і рабоў, а будзе роўная для ўсіх свабода і справядлівасць, С. Зізаній пераклікаўся з ідэолагам Сялянскай вайны ў Германіі Томасам Мюнцэрам.
Натуральна, што такая ярка выражаная ваяўнічая пазіцыя Зізанія не магла застацца па-за ўвагай тых, хто рыхтаваўся нанесці рашучы ўдар па свабодалюбівых настроях і імкненнях беларускага і ўкраінскага народаў. Зявілася поўная лаянкі, абразы і палітычных пагроз у адрас Зізанія брашура на польскай мове езуіта Жаброўскага «Высеўкі Стафана Зізанія, ерэтыка з царквы рускай выклятага». А ў хуткім часе з санкцыі караля пагрозы гэтага езуіта былі прыведзены ў дзеянне, у выніку чаго Зізанію, ратуючыся ад езуіцкай расправы, прыйшлося, «аж через комин вытиснувшися», уцякаць з Вільні «в одном кожушку».
Новы, другі этап у развіцці палемічнай публіцыстыкі пачаўся, калі ў Брэсце восенню 1596 г. была абвешчана царкоўная унія. Да гэтага літаратурная палеміка праваслаўных была накіравана на развенчванне і дыскрэдытацыю самой ідэі царкоўнай уніі, вось чаму яна насіла некалькі адцягнены, пераважна багаслоўскі характар. Цяпер жа, калі езуітам з дапамогай каралеўскай улады ўдалося ажыццявіць сваю ідэю, арганізацыйна аформіць рэлігійна-палітычны раскол праваслаўнага лагера і стварыць у Рэчы Паспалітай уніяцкую царкву, багаслоўска-дагматычная праблематыка ў антыуніяцкай публіцыстыцы адышла на задні план, уступіўшы месца пытанням палітычным і агульнакультурным. Антыуніяцкая публіцыстыка пасля 1596 г. набыла больш востры характар. Яе стваральнікі, жадаючы растлумачыць грамадскай думцы краіны прычыны, якія прымусілі іх пратэставаць і змагацца, актыўна распаўсюджвалі свае творы сярод народных нас, нягледзячы на рэпрэсіі і жорсткую атаку варожага лагера.
Брэсцкая унія надала літаратурнаму руху шырокі размах, яна выклікала да жыцця мноства як друкаваных, так і рукапісных палемічных трактатаў, пропаведзей, пасланняў, памфлетаў, адкрытых лістоў з абодвух супрацьлеглых лагераў, стала ў цэнтры ўвагі тагачаснай грамадскай думкі.
Варта таксама зазначыць, што Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. незалежна ад волі і памкненняў яе ініцыятараў спрыяла дэсакралізацыі (зняццю покрыва таямнічасці, містыкі) існаваўшых стагоддзямі асвячоных догматаў афіцыйнай канфесіі і, што самае важнае, садзейнічала духоўнай кансалідацыі беларускага народа перад тварам польска-каталіцкай экспансіі, рашучаму адстойванню ім нацыянальных традыцый, нацыянальнай культуры, садзейнічала актывізацыі літаратурнага жыцця на беларускіх землях, зяўленню новых імён беларускіх літаратараў, большасць з якіх актыўна выступалі супраць палітыкі акаталічвання і апалячвання праваслаўнага насельніцтва з боку дзяржаўных лідэраў Рэчы Паспалітай і Ватыкана.
Неабходна мець на ўвазе і тое, пгго, апрача заходняй, польска-каталіцкай экспансіі, існавала ў той час і ваенная пагроза беларускім землям з Усходу, пра што сведчаць частыя войны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, а затым Рэччу Паспалітай. Нельга не адзначыць таксама, што ў пэўнай меры негатыўньі ўплыў на нацыянальнае жыццё Беларусі мела тады і духоўна-рэлііійная экспансія з Усходу, у прыватнасці дзейнасць вышэйшых маскоўскіх іерархаў, якія імкнуліся праводзіць русіфікатарскую палітыку шляхам выдання і распаўсюджвання на беларускіх і ўкраінскіх землях царкоўнай літаратуры, адпраўлення царкоўных абрадаў, набажэнства ў праваслаўных храмах выключна на царкоўнаславянскай мове. (Зазначым, што ва уніяцкіх цэрквах набажэнства адбывалася на тагачаснай беларускай мове.) Усё гэта садзейнічала правядзенню кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы імперскай палітыкі ў адносінах да свайго заходняга суседа.
Такім чынам, тэрыторыя Беларусі некалькі стагоддзяў знаходзілася паміж двух агнёў. Усё гэта не магло не ўплываць на тагачаснае грамадскае і нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі. Здаровыя сілы беларускага народа, у першую чаргу інтэлігенцыі, рабілі ўсё магчымае, каб у такіх непамерна цяжкіх і складаных умовах адстаяць і захаваць нацыянальныя і духоўныя здабыткі роднага краю, яго мову, народныя традыцыі, звычаі, культурную спадчыну.
Стойкая і паўсюдная апазіцыя праваслаўнага насельніцтва рашэнням уніяцка-каталіцкага Брэсцкага памеснага сабора прымусіла яго натхніцеляў даваць тлумачэнне прычын прыняцця царкоўнай уніі. Уніяты ў мэтах апраўдання свайго краху і рэлігійна-палітычнай дыскрэдытацыі праваслаўнага сабора, які адбыўся таксама ў Брэсце восенню 1596 г. і не прыняў унію, неўзабаве выдалі ў Вільні без указання прозвішча аўтара кнігу Іпація Пацея «Справедливое описанье поступку и справы сынодовое и оборона згоды и едности свершенное, которая ся стала на сыноде Берестейском в року 1596». Мяркуючы па загалоўку, кніга гэта была адказам на выдадзеную праваслаўнымі ў Кракаве ў 1597 г. на польскай мове пратакольную справаздачу аб чатырохдзённай рабоце антыуніяцкага сабора. Кніга Пацея была раскуплена і знішчана праваслаўнымі.
Адначасова з Іпаціем Пацеем Скарга ў мэтах юрыдычнага абгрунтавання царкоўнай уніі выдаў на польскай мове кнігі «Брэсцкі сінод» (Вільня, 1596) і «Абарона Брэсцкага сінода» (Кракаў, 1597), якія Пацей адразу ж пераклаў на беларускую мову і выдаў у Вільні ў 1597 г. пад агульным загалоўкам «Описанье и оборона собору руского Берестейского». У іх П. Скарга выказвае радасць з выпадку царкоўнага абяднання і абараняе уніяцкі сабор з тэарэтычнага, гістарычнага і практычнага пунктаў погляду. У тэарэтычным аспекце ён зноў абгрунтоўвае каталіцкае веравучэнне аб гегемоніі папы рымскага ў хрысціянскай царкве; у гістарычным – імкнецца даказаць пераемнасць каталіцкіх традыцый у праваслаўнай царкве і разам з тым прадставіць заключаны царкоўны саюз як аднаўленне даўнейшага царкоўнага адзінства, якое ў апошні раз было дэкларавана Фларэнтыйскім саборам (1439). А таму і Брэсцкая унія ў яго інтэрпрэтацыі паказваецца як працяг Фларэнтыйскай, а не штосьці новае. Што датычыцца практычнага аспекту, то тут Скарга, не шкадуючы абяцанняў, малюе унію як праяўленне бескарыслівай пастырскай апекі папы рымскага над занядбанымі і трапіўшымі ў бяду па віне візантыйскіх патрыярхаў праваслаўнымі. Ён красамоўна дэкларуе маральныя і матэрыяльныя выгоды, якія, на яго думку, будзе мець ад уніі праваслаўнае насельніцтва, абяцае не парушаць яго нацыянальных звычаяў і царкоўных абрадаў. Намагаючыся апраўдаць унію і рэнегацтва праваслаўных епіскапаў, Скарга абвінавачвае праціўнікаў уніі не толькі ў ерасі, але і ў непаслушэнстве каралеўскай уладзе, у схільнасці іх «до бунтов на урады, от Бога постановеные».
Натуральна, што абаронцы праваслаўнага веравызнання не маглі не даць належнага адпору уніятам. Разгарэлася вострая рэлігійна-палітычная барацьба. На новую кнігу Скаргі пасыпаліся шматлікія рукапісныя і друкаваныя адказы з Вільні, Львова, Астрога, Афонскага манастыра і нават ад усходніх патрыярхаў. Кожны з апанентаў Скаргі імкнуўся даць сваё разуменне уніі, адстаяць свой пункт гледжання і схіліць да яго думку не толькі праваслаўнага насельніцтва, але і дзяржаўных колаў.
Першым, найбольш значным і пераканаўчым адказам на выступленне П. Скаргі зявілася кніга Хрыстафора Філалета на польскай мове «Апокрисис, албо Отповедь на книжкы о соборе Берестейском…» (Вільня, 1597). У 1598 г. яна была перавыдадзена ў Астрозе ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову. «Апокрысіс» X. Філалета (пад гэтым псеўданімам, як мяркуюць даследчыкі, выступіў па даручэнні князя Канстанціна Астрожскага валынскі пратэстант Марцін Бранеўскі) – выдатны твор антыуніяцкай публіцыстыкі. Напісаны чалавекам вялікай эрудыцыі, ён вылучаецца сваёй энцыклапедычнай фундаментальнасцю, кампазіцыйнай зладжанасцю, лагічнасцю выкладу і высокімі мастацкімі вартасцямі. Апіраючыся на факты, аўтар «Апокрысіса» пераканаўча паказаў, што царкоўны саюз уніяцкіх епіскапаў з «рымскімі рыбаловамі» быў абумоўлены чыста зямнымі інтарэсамі, а менавіта настойлівым жаданнем епіскапаў дабіцца гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіх дзяржаўвых пасад, рэлігійных прывілей і палітычных правоў. Філалет падкрэслівае, што уніяцкіх епіскапаў, як і самога папу рымскага, цікавіла не царкоўна-рэлігійная ісціна, не пытані веравызнання і маралі, не рэлігія сама па сабе, а перш за ўсё тая крыніца даходаў, з якой можна і «есть што скубти». Добра ведаючы царкоўную і свецкую гісторыю, Філалет у сваім выкрыцці Ватыкана шырока выкарыстаў меркаванні, разважанні многіх лацінскіх і грэчаскіх аўтараў – агульнапрызнаных аўтарытэтаў. Ён пісаў перакаваўча, ярка і вобразна. Каб зрабіць мову свайго твора больш жывой, аўтар часта выкарыстоўваў багаты арсенал літаратурных і фальклорных мастацкіх сродкаў. Ён заўсёды да месца ўключаў у тэкст авекдатычныя гісторыі, байкі, сатырычныя бытавыя замалёўкі, прыказкі і прымаўкі, афарызмы, ёмістыя эпітэты і параўнанні. З літаратурнага пункту гледжання «Апокрысіс» – адна з цікавых і яркіх старонак антыуніяцкай публіцыстыкі канца XVI ст. Невыпадкова ндаследчыкі лічаць яго адным з лепшых твораў сатырычнай літаратуры таго часу. Востры сваім выкрывальным пафасам і пераканаўчы логікай падачы матэрыялу «Апокрысіс» прынёс шмат непрыемнасцей апалагетам уніяцка-каталіцкага лагера. Вось чаму, каб нейтралізаваць уплыў «Апокрысіса» на народныя масы і выратаваць царкоўвую унію ад развалу, яе ідэолагі пачалі скупляць і знішчаць кнігу. У выніку такога ўзаемнага знішчэння кніг значная частка твораў палемічнай публіцыстыкі канца XVI – першай паловы XVII ст. вядома толькі па назвах.
Значны след у развіцці палемічнай публіцыстыкі першай чвэрці XVII ст. пакінуў архімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч (1580–1620). Нарадзіўся ён на Піншчыне ў сямі свяшчэнніка. Адукацыю атрымаў, відаць, дзесьці ў адной з валынскіх школ князя Астрожскага. Яго імя ў літаратуры стала вядома з 1610 г., калі ён адрэдагаваў і выдаў на польскай мове знакаміты «Трэнас» М. Сматрыцкага. За выданне гэтай антыуніяцкай кнігі ён па дэкрэце караля Сігізмунда III Вазы быў зняволены на два гады ў турму. Пяру Л. Карповіча належаць тры выдадзеныя ў свой час брацкай друкарняй «казанні» – «Казанье двое» (Іўе, 1615) і «Казанье на погребенне князя В.В. Голицина» (у перакладзе на польскую мову выдадзена ў Вільні ў 1619 г.). Акрамя таго, ён напісаў прадмову да выдадзенай у 1620 г. у Вільні кнігі інака Фікарыя «Вертоград душевный» і прадмову да перакладу тлумачэнняў Златавуста на «Отче наш». З рукапісных твораў Карповіча вядомы казанне «В неделю пред рождеством Христовым» і некалькі лістоў за 1619 г., пасланых ім ад імя віленскага брацтва львоўскаму брацтву і манахам на Афон. Казанні, гэта значыць словы, Карповіча вылучаюцца ўзвышаным, напышлівым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока эмацыянальныя і прасякнуты духам царкоўнай ідэалогіі. Катэхізісная форма пытальна-адказнай падачы матэрыялу, рытарычныя фігуры, анафарычныя пачаткі сказаў, шырокае выкарыстанне рэлігійнай сімволікі, вобразных параўнанняў надавалі творам дынамічнасць і эмацыянальна ўздзейнічалі на чытача і слухача. Пісьменнік імкнуўся выклікаць у чытача глыбокія разважанні пра сэнс жыцця і змагаўся з пункту гледжання хрысціянскіх ідэалаў за маральную чысціню чалавека. Адсюль у яго такая цяга да царкоўнай і свецкай дыдактыкі як сродку грамадскага выхавання.
За час свайго існавання царкоўна-палемічная публіцыстыка, якая ўключала адкрытыя лісты, звароты, памфлеты, палемічныя трактаты і іншыя віды творчасці, прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця. У ёй наглядаліся ўзлёты і спады, ідэйна-мастацкі рост і таптанне на месцы вакол адных і тых жа багаслоўска-дагматычных пытанняў. I тым не менш, будучы накіраванай супраць экспансіянісцкіх імкненняў Ватыкана, супраць польска-каталіцкай агрэсіі, якія б формы тая ні прымала, царкоўна-палемічная публіцыстыка адыграла станоўчую ролю ў гісторыі. Узнікшы ва ўмовах абвостранай антыфеадальнай і антыкаталіцкай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў у канцы XVI ст., яна стала на абарону іх нацыянальна-рэлігійных правоў, упісала яркую старонку ў развіццё іх грамадска-палітычнай думкі і літаратуры. На працягу больш чым паўстагоддзя яна карысталася вялікай папулярнасцю ў шырокіх колах грамадскасці, для якой яна выконвала функцыю вострай ідэалагічнай зброі ў нялёгкай і няроўнай барацьбе. Царкоўна-палемічная публіцыстыка канца XVI – першай паловы XVII ст. – гэта цэлы перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Будучы яшчэ сінкрэтычнай па змесце і ў значнай ступені звязанай з сярэдневяковай ідэалогіяй, яна пракладвала шляхі для дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратуры, садзейнічала ўзмацненню яе крытычнага пафасу і сувязей з фальклорам, узбагачала яе новымі мастацка-выяўленчымі сродкамі.
2. Мялецій Сматрыцкі
Творчасць Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) Сматрыцкага займае адно з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі канца XVI – першай паловы XVII ст.
Сматрыцкі нарадзіўся ў першай палове 1577 г. у сямі гарадскога пісара Герасіма Данілавіча Сматрыцкага ў невялікім мястэчку Смотрыч на Падоллі. Бацька Мялеція быў для свайго часу чалавекам вельмі адукаваным, ведаў некалькі замежных моў, таму і звярнуў на сябе ўвагу князя Канстанціна Астрожскага, які прапанаваў яму месца рэктара ў Астрожскай школе. Пачатковую адукацыю Мялецій атрымаў пад непасрэдным кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірыла Лукарыса, які скончыў Падуанскі універсітэт, быў выдатным грамадскім і рэлігійным дзеячам, а з 1612 г. – канстанцінопальскім патрыярхам. Князь Астрожскі заўважыў выдатныя здольнасці Максіма Сматрыцкага да навукі і ў другой палове 90-х гг. XVI ст. накіраваў яго на філасофскі факультэт у Віленскую езуіцкую акадэмію, якую ён і скончыў каля 1601 г. (па іншых меркаваннях, Сматрыцкі вучыўся там у 1601–1604 гг.). У 1601 г. па пратэкцыі князя Астрожскага Максім становіцца настаўнікам маладога беларускага магната Багдана Саламярэцкага, якога дагэтуль вучыў Л. Зізаній. Для паглыблення ведаў вучань з настаўнікам едуць за мяжу. Як сведчыць сам Сматрыцкі ў «Апалогіі», ён «правёў маладыя гады пры грабніцы Лютэра ў Лейпцыгскім і Вітэмбергскім універсітэтах», якія ў тыя часы былі запалонены рэфарматарскімі ідэямі Лютэра, Кальвіна, Цвінглі. Такім чынам, Мялецій Сматрыцкі быў рознабакова адукаваным чалавекам, які пазнаёміўся са здабыткамі еўрапейскай культуры, меў шырокі светапогляд і багаты навуковы багаж. Вярнуўшыся на радзіму каля 1607 г., Мялецій некаторы час правёў у маёнтку князя Саламярэцкага, часта наведваў Мінск, дзе, як сведчаць яго сучаснікі, карыстаўся аўтарытэтам сярод простага люду, «які сыходзіўся да яго, як да аракула». У хуткім часе Мялецій накіроўваецца ў віленскае праваслаўнае брацтва. Тут ён знаёміцца з выдатным дзеячам беларускай культуры, пісьменнікам-палемістам Лявонціем Карповічам, становіцца яго верным паплечнікам.
Першым друкаваным творам пісьменніка-палеміста, які дайшоў да нашага часу, быў «Антыграфі» (1608) – твор, накіраваны супраць кніг уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея «Ерасі» і «Гармонія» (1608), у якіх не толькі закраналіся пытанні рэлігійнай дагматыкі, але і падымаліся праблемы дзяржаўна-палітычнага характару. «Антыграфі» пачынаецца эпікграмай на герб князёў Астрожскіх, дзе аўтар удала выкарыстоўвае багатую метафарычвую сімволіку зор, прамянёў, а таксама паэтычную тропіку стылю барока. Зыходзячы з тагачасных палітычных умоў, Сматрыцкі прысвяціў свой твор уніяту Янушу Астрожскаму. Гэта было выклікана тым, што звычайна творы, напісаныя супраць таго ці іншага лагера, скупляліся апазіцыяй і знішчаліся. Такім чынам, прысвячэнне адыгрывала ролю не толькі ўслаўлення таго ці іншага князя – гэта, перш за ўсё, быў неабходны ў той час крок дзеля захавання кнігі.
Найбольш значны твор М. Сматрыцкага «Трэнас» («Плач») выйшаў у 1610 г. на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Праўдаслоў), бо ўсякаму, хто падпісаў бы сваё сапраўднае імя пад такім творам, пагражала небяспека апынуцца ў турме, што, напрыклад, і здарылася з Лявонціем Карповічам, рэдактарам і карэктарам гэтага выдання, які па загадзе караля быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. На дзевяць гадоў была закрыта брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся «Трэнас», адабрана і спалена вялікая колькасць экземпляраў, а таму, хто асмеліўся б купляць ці распаўсюджваць твор, пагражаў штраф у 5000 «червоных злотых». Кніга зявілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда III момант. Менавіта вясной і летам 1610 г. ён дамагаўся абрання на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава. «Трэнас» жа красамоўна сведчыў аб перспектывах ваенна-палітычнай інтэрвенцыі польскай магнатэрыі. Пачынаецца «Трэнас» паводле тагачаснай традыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднім прысвячэнні да «Антыграфі», таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычная сімволіка. Твор складаюць дзве прадмовы і дзесяць раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на тры ідэйна-тэматычныя групы: два пачатковыя раздзелы найбольш ярка раскрываюць талент палеміста-мастака; трэці і чацвёрты раздзелы ўяўляюць сабою своеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра кіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваёй праблемы рэлігійна-дагматычнага характару. Менавіта першыя два раздзелы сведчаць аб пісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылю барока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваў народна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку: «Рукі мае ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, ланцугі на клубах, меч з двух бакоў востры над галавою, вада пад нагамі глыбокая, няўгасны агонь па баках, адусюль стогны і енкі, адусюль страх і праследаванні».
«Трэнас» – твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва, калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы (вобраз лямантуючай царквы – высокамастацкае ўвасабленне вобраза радзімы-маці), ён нагадвае бессмяротныя радкі «Слова пра паход Ігаравы», дзе ўпершыню ў літаратуры ўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя аб неабходнасці яднання рускіх князёў. Паэтыка стылю барока вымагала стракатага спалучэння нябеснага і зямнога, высокага і нізкага, дзівоснага і звычайнага. Нярэдка мінорнае гучанне рэзка пераходзіла ў мажорнае, адсюль суседства, суіснаванне элегічных пачаткаў з сатырай, іроніяй, гратэскам. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ён паказвае сапраўдны твар невукаў-святароў: «У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаях лежабокі, у размове невукі, а ў абыходжанні лісы крывадушныя, а ў адзенні драпежныя ваўкі… Мудрасць ваша, уменне, размова бязглуздыя, марныя і распусныя і вяселле непрыстойнае, у якім і вы самі, і тыя, хто вас пераймае і ідзе за вамі, загінуць». Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У «Трэнасе» шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў «Трэнасе» аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў. М. Сматрыцкі паказваў, што «царкоўныя пасады ператвораны ў ганебную куплю і продаж, у іх шукаюць не выратавання душы, але раскошы і багацця, для гэтага яны (духоўныя асобы) часта наведваюць касцёлы, адпраўляюць месы, спяваюць псалмы. Цяпер за біскупствы, архідыяканствы, абацтвы вядзецца барацьба, і царкоўныя прыбыткі абарочваюцца на раскошу і марнасць».
Напалоханыя езуіты і уніяты адразу ж выступілі ў друку супраць «Трэнаса». Першым, хто напісаў адказ М. Сматрыцкаму, быў Пётр Скарга. У кнізе «На Трэны і Лямант Тэафіла Арталога… перасцярога» (1610) ён налічваў 12 аблуд Арталога, называў яго «крывалогам», які «лепш, чым чорт вывучаны». «Пачакай, – пісаў Скарга, – ты ўтойваеш сваё імя, будучы ваўком, прыкрываешся авечаю скураю, але мы скора даведаемся, хто ты і як тваё імя». Праз два гады выходзіць яшчэ адна кніга – «Парэгорыя» Іллі Марахоўскага. Але ні зедлівыя творы супраць «Трэнаса», ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.
Пасля арышту і зняволення Л. Карповіча Сматрыцкі не выдаваў палемічных твораў амаль адзінаццаць гадоў. Праўда, каля 1615 г. ён напісаў з каталіцкіх пазіцый трактат «Аб зыходжанні Святога Духа» сілагізмамі на польскай мове. Аднак гэты твор выклікаў абурэнне з боку архімандрыта Карповіча, таму, як успамінаў Сматрыцкі ў «Апалогіі», ён вымушаны быў забыць гэты твор. У гэты ж час Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў мястэчку Вевіс недалёка ад Вільні, дзе выкладаў «свабодныя» навукі. У 1617 г. ён быў пастрыжаны Лявонціем Карповічам у манахі. Вынікам педагагічнай дзейнасці Сматрыцкага была надрукаваная ў 1618 (19) г. у Вевісе «Граматіки славенския правилное синтагма», якая абяссмерціла яго імя як выдатнага вучонага не толькі ў славянскіх краінах, але і ва ўсёй Заходняй Еўропе. Трэба сказаць, што ў канцы XVI – першай палове XVII ст. на тэрыторыі Беларусі і Украіны былі шырока вядомы граматыкі, выдадзеныя львоўскімі братчыкамі ў 1591 г. «Адельфотес» і «Граматіка словенска» (1596) Л. Зізанія, на якія ў пэўнай ступені апіраўся Сматрыцкі пры стварэнні сваёй фундаментальнай працы. Аднак як вучоны еўрапейскага ўзроўню ён змог не толькі ўдасканаліць дасягнутае, але і значна развіць многія палажэнні, сістэматызаваць і больш дакладна акрэсліць граматычную тэрміналогію. Сматрыцкі ўпершыню ў гісторыі славянскай мовазнаўчай навукі даў поўны курс граматыкі, што «есть известное художество благо глаголати и писати сучаіцее» ў яе тагачасных асноўных частках – арфаграфіі, этымалогіі, сінтаксісе і прасодыі. Больш за два стагоддзі «Граматыка» Сматрыцкага была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве: яна двойчы (у 1648 і 1721 гг.) з некаторымі зменамі выходзіла ў Маскве. Менавіта гэтую працу Сматрыцкага разам з «Арыфметыкай» Магніцкага рускі вучоны М.В. Ламаносаў назваў «вратамі» сваёй вучонасці. Высока ацаніў «Граматыку» сучаснік М. Сматрыцкага харвацкі вучоны Юрый Крыжаніч (1617–1683), які пэўны час знаходзіўся ў Рускай дзяржаве. У Галандыі Капіевіч выдаў вытрымкі з «Граматыкі» Сматрыцкага пад назвай «Руковеденіе в граматику во Славяно-Россійскую» (1706). Значны ўплыў «Граматыкі» Сматрыцкага можна адзначыць у граматыках Г.Ф. Лудольфа (1696), Ф. Максімовіча (1723), В. Ададурава (1731). У XVIII – першай палове XIX ст. «Граматыка» Сматрыцкага была ўзорам для стварэння сербскай, харвацкай, румынскай і балгарскай граматык.
У 1620 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан, праязджаючы праз Рэч Паспалітую, аднавіў вышэйшую праваслаўную іерархію. Праваслаўным мітрапалітам быў абраны Іоў Барэцкі, а ў знак павагі да таленту і грамадскай дзейнасці Сматрыцкага яму быў нададзены тытул архіепіскапа Полацкага, епіскапа Віцебскага і Мсціслаўскага. У гэтым жа годзе Мялецій сказаў памінальнае слова пры пахаванні заўчасна памёршага архімандрыта, таленавітага пісьменніка і вядомага грамадскага дзеяча Лявонція Карповіча, якое неўзабаве выйшла з друку пад тытулам «Казанье на честный погреб… господина отца Леонтия Карповича». Неўзабаве Сматрыцкі становіцца архімандрытам віленскага Святадухаўскага праваслаўнага манастыра.
Аднак правячыя колы Рэчы Паспалітай не маглі змірыцца ні з фактамі існавання праваслаўных брацтваў, ні тым больш з аднаўленнем патрыярхам Феафанам вышэйшай праваслаўнай іерархіі. У даносах каралю з боку уніятаў і езуітаў Феафана называлі турэцкім шпіёнам, а пасвечаных ім архіепіскапаў, епіскапаў і самога праваслаўнага мітрапаліта Іова Барэцкага – здраднікамі радзімы. У лютым 1621 г. уніяцкі мітрапаліт Іосіф Руцкі выпрасіў у караля універсал, у якім патрабавалася схапіць праваслаўных уладык як самазванцаў і бунтаўшчыкоў; больш таго, 12 сакавіка 1621 г. Руцкі выклікаў на свой суд Сматрыцкага. У такіх умовах неабходна было даць публічны адказ каралю і езуіцка-уніяцкаму лагеру. I такім адказам зявіўся надрукаваны двойчы (у красавіку і чэрвені 1621 г.) у віленскім Святадухаўскім манастыры твор Сматрыцкага «Апраўданне невіноўнасці». На першае выданне Руцкі адказаў «Двайною віною», але пакуль друкаваўся уніяцкі адказ, зявілася другое выданне «Апраўдання», таму Руцкі дапісаў «Прыдатак», а уніяты Скумін-Тышкевіч, Храптовіч, Трызна, Мялешка 7 верасня гэтага ж года надрукавалі «Ліст да манахаў віленскага Святадухаўскага манастыра». У канцы 1621 г. Сматрыцкі стварае «Абарону невіноўнасці», на якую уніяты адразу ж адказалі «Экзаменам абароны». М. Сматрыцкі 4 студзеня 1622 г. выдае «Збор зедлівых лістоў» з «Дадаткам». Анастасій Сялява сваім «Антыэленхусам» завяршыў літаратурную палеміку паміж двума апазіцыйнымі лагерамі.
У гэты ж час Сматрыцкі прымаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Яго лісты з заклікамі абараняць народнасць, веру разыходзіліся па ўсёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Так, напрыклад, яго пасланні 1621–1622 гг. адыгралі немалаважную ролю ў народных хваляваннях Віцебска, Магілёва, Полацка. Ён неаднаразова пасылаў Сільвестра Косава «ў адзенні чарнецкім» у Віцебск з лістамі, дзе называў уніятаў адступнікамі, а самога полацкага ўладыку Іясафата Кунцэвіча – «апастатам». Выступаючы за права свабоды веравызнання, Сматрыцкі тым самым садзейнічаў кансалідацыі праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны ддя барацьбы з каталіцкай экспансіяй. Яго друкаваныя творы, пропаведзі, казанні, прыватныя лісты адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў і ўкраінцаў.
Мялецій Сматрыцкі зяўляецца таксама аўтарам «Юстыфікацыі» і «Суплікацыі» (1623) на імя сената і караля, якія былі своеасаблівым працягам славутай прамовы ў абарону праваслаўя Лаўрэнція Дравінскага на Варшаўскім сейме 1620 г.
12 лістапада 1623 г. віцябчане, даведзеныя да адчаю нечалавечымі дзеяннямі Іясафата Кунцэвіча, якога асуджаў нават канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, забілі яго і кінулі ў Дзвіну (дарэчы, гэты гістарычны факт пакладзены ў аснову фабулы п’есы У. Караткевіча «Званы Віцебска»). Гэта падзея паслужыла штуршком да больш жорсткіх праследаванняў праваслаўных з боку уніяцка-езуіцкага лагера. Сотні праваслаўных дзеячаў былі абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, кінуты за краты; М. Сматрыцкага абвясцілі галоўным віноўнікам «пралітай крыві Іясафата».
Напалоханы шырокім размахам народных хваляванняў, М. Сматрыцкі ў 1623 г. пакінуў Вільню і накіраваўся на Блізкі Усход. Пасля вяртанння з падарожжа ён фактычна адыходзіць ад барацьбы за інтарэсы праваслаўных і ўсё больш схіляецца ў бок уніі. У 1627 г. Сматрыцкі тайна пераходзіць ва уніяцтва, пацвердзіўшы гэта лістом да Аляксандра Заслаўскага і пасланнямі ў Рым. У гэты ж час ён працаваў над «Апалогіяй» (надрукавана 25 жніўня 1628 г.), у якой не толькі адракаўся ад сваіх праваслаўных твораў, ідэй, але і асуджаў дзейвасць Стафана Зізанія, Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага і іншых праваслаўных пісьменнікаў-палемістаў. На жнівеньскім 1628 г. праваслаўным саборы Сматрыцкі апошні раз пад маскай праваслаўнага іерарха выступіў супраць уніі. Напалоханы адносінамі да яго з боку Іова Барэцкага і Пятра Магілы, а таксама казакоў, якія пагражалі яму смерцю, калі даведаюцца пра яго уніяцкія планы, Сматрыцкі публічна адрокся ад «Апалогіі» і пракляў яе, даўшы слова ніколі не вяртацца ў Дзерманскі манастыр. Аднак пасля сабора ён пакінуў Кіеў і адправіўся менавіта туды, дзе і правёў апошнія гады свайго жыцця. Памёр Мялецій Сматрыцкі 27 снежня 1633 г. Ва уніяцкі перыяд Сматрыцкі напісаў таксама «Пратэстацыю» (1628), «Паранезіс» (1629), «Экзатэзіс» (1629). Праваслаўныя з абурэннем сустрэлі яго уніяцкія творы, асудзіўшы іх не толькі ў сваіх публічных адказах – «Аполія Апалогіі» (1628), «Антыдотум» (1629) Андрэя Мужылоўскага, «Антапалогія» (1631) Геласія Дзіпліца і інш., але і ў прыватных лістах. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што некаторыя з уніяцкіх твораў Сматрыцкага напісаны на высокім мастацкім узроўні, насычаны прыказкамі і прымаўкамі, арыгінальнымі словаўтварэннямі. Неабходна таксама адзначыць, што ў многіх сваіх сцверджаннях, асабліва наконт коснасці і непаваротлівасці праваслаўнага духавенства, а з ім і ўсёй праваслаўнай царквы, якая глядзіць больш назад, чым наперад, не ўлічвае павеваў часу, з’яўлення ў жыцці грамадства новага, перадавога, прагрэсіўнага (асабліва гэта датычылася мовы набажэнства: праваслаўная царква ўсё яшчэ чаплялася за царкоўнаславянскую мову, якую к гэтаму часу мала хто разумеў; уніяты ж арыентаваліся на жывую народную мову насельніцтва) М. Сматрыцкі быў поўнасцю праў.
сматрыцкіпалемічны публіцыстыка творчасць
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. – Мн., 1968.
2. Мальдзіс А.I. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII–XVIII ст.) – Мн., 1980.
3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X–XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік – Мн., 1995.
4. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. Кн. I. Мн., 1993.
5. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча – Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
6. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя – Мн., 2006.
Размещен на