Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі
СОДЕРЖАНИЕ: Крымская вайна (1853- 856 гт.) - яскраве сведчанне крызісу дзяржавы. Беларусь сярэдзіны XIX ст. - аграрны рэгіён. Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян. Правілы выкупу палявога надзелу. Умовы адмены прыгоннага права.Беларускi дзяржа ў ны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х вякоў
Рэферат па тэма: Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Ліўшыц Е.
Мiнск, 2008
Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі
У другой палове XIX ст. у дзяржаўна-палітычным ладзе краін Заходняй Еўропы адбыліся значныя змены. Перамога капіталізма над феадалізмам у эканоміцы выклікала неабходнасць стварэння адпаведнай палітычнай сістэмы буржуазнага грамадства. На змену феадальна-абсалютнай манархіі прыйшлі новыя формы дзяржаўнага ўтварэння - канстытуцыйныя манархіі, буржуазна-парламенцкія рэспублікі.
У адрозненне ад краін Захаду дзяржаўна-палітычны лад Расіі ў сярэдзіне XIX ст. яшчэ заставаўся некранутым буржуазнымі пераўтварэннямі. Тут працягваў сваё існаванне абсалютызм і прыгоннае права. Яскравым сведчаннем крызісу дзяржавы стала Крымская вайна (1853 - 1856 гт.). Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайграе капіталістычнай з яе таварна-грашовьмі адносшамі, рьнкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці. Між тым Расія няўхільна рухалася да капіталізму. Абектыўныя патрэбы эканамічнага і палітычнага развіцця грамадства прымусілі расійскія ўлады пачаць распрацоўку і правядзенне неабходных рэформ зверху.
Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён. Сельская гаспадарка вызначала яго эканамічнае аблічча. Асноўную масу насельніцтва (каля 72,3%) складалі сяляне, якія падзяляліся на тры асноыныя катэгорыі прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Акрамя гэтага на Беларусі меліся нязначныя групы сялян ўдзельных (належылі царскай сямі), паезуіцкіх, леных, царкоўных і манастырскіх.
Нягледзячы на прыгоннае права, сіла эканамічнага развіцця непазбежна ўцягвала Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму супраціўлялася дваранства, якое трымалася за свае саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі барскую запашку і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гады на ёй былі звыш 90% сялян). Працэс абеззямельвання ў сувязі з увядзеннем у 40-50-х гг. інвентароў, якія рэгламентавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў, дасягнуў найбольшых памераў. На ўзмацненне ўціску беларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Толькі за 1858-1860 гг. у Беларусі адбылося болып 40 выступленняў сялян, многія з якіх былі падаўлены з дапамогай войск.
Урад Аляксандра II, які разумеў неабходнасць адмены прыгоннага права, у студзені 1857 г. зрабіў першы практычны крок да ажыццяўлення сялянскай рэформы: пад кіраўніцтвам імператара “для абмеркавання мер па ўладкаванню быта памешчыцпах сялян быў створаны Сакрэтны камітэт.
Пад непасрэднай пагрозай хуткага ўвядзення цяжкіх для іх інвентарных правіл, памешчыкі Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай губерняў праз генерал-губернатара У.І. Назімава выказалі сваю згоду на вызваленне сялян. Прадугледжвалася, што сяляне бясплатна атрымаюць толькі асабістую свабоду, а ўся зямлля і нерухомая сялянская маёмасць застануцца ва ўласнасці памешчыка. У адказ, 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II накіраваў рэскрыпт на імя У. Назімава, у якім абвяшчаў пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Абавязковай умовай яе правядзення было прадастаўленне сялянам акрамя сядзібнага, таксама і палявога надзелу. Самадзяржаўная ўлада аказалася больш дальнабачнай, чым памешчыкі заходніх губерняў. Для падрыхтоўкі праекта рэформы былі створаны губернскія дваранскія камітэты.
У лютым 1858 г. Сакрэтны камітэт быў перайменаваны ў Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Цяпер гэта была публічная, заканадаўча аформленая ўстанова. Губернскім камітэтам даручалася распрацаваць праекты палажэнняў аб паляпшэнні быта памешчыцкіх сялян і падаць іх у Галоўны камітэт. Большасць беларускіх памешчыкаў па-ранейшаму выказвалася за беззямельнае вызваленне сялян, гэта значыць за пераўтварэнне іх у вечных арандатараў, прывязаных да памешчыцкіх маёнткаў.
Прапановы беларускіх і літоўскіх землеўладальнікаў аказаліся настолькі грабежніцкімі, што Рэдакцыйныя камісіі, створаныя ў сакавіку 1859 г. пры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Пазіцыя мясцовых памешчыкаў выклікала абурэнне з боку прагрэсіўных колаў беларускага грамадства. Настрой гэтай часткі насельніцтва Беларусі ярка перадае У. Сыракомля ў вершы, надрукаваным у 1858 г. :
Но вот вопрос решён ... о бедный край родной!
Отцы уездов честь отчнзны помрачнлн,
И цепи рабства вновь, под фирмою иной,
На шее навсегда крестьянской закрепнлн!
Позорной памятн, над бедным мужичком
Проект своей опеки подпнсали
И стыд за Вильню мне, печати стыд с гербом
Стыжусь, чтобы меня литвином называлн !
(Русская сторонна. Ноябрь. 1884.С. 20)
19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам заканадаўчыя акты (Палажэнні”) аб сялянах, якія выйшлі з-пад прыгоннай залежнасці і адначасова Маніфест аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861 г.
У адпаведнасці з Палажэннямі памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца асобай селяніна і прадаваць, дарыць, умешвацца ў сямейныя справы. Сяляне атрымлівалі права набываць на свае імя нерухомую маёмасць займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю. Аднак памешчык па-ранейшаму заставаўся ўласнікам на ўсю зямлю.
Для заключэння выкупной аперацыі селянін знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры палявога надзела і павіннасці за яго. Для складання ўстаўных грамат і падпісання іх сялянамі і памешчыкамі быў назначаны 2-х гадовы тэрмін - да 19 лютага 1863 г.
Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзілася па двух Мясцовых палажэннях. У Магілёўскай губерні і васьмі беларускіх паветах Віцебскай землеўпарадказанне сялян праводзілася па “Мясцоваму палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. Згодна з устаўньмі граматамі сялянам дазвалялася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі памер надзела перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць “лішак” на сваю карысць. За карыстанне поўным, г. зн. вышэйшым надзелам, сяляне павінны былі плаціць аброк (у сярэднім 8 рублёў у год), або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год). Акрамя гэтага сяляне павінны былі несці на карысь памешчыка і іншыя павіннасці (падводную, будаўнічую і г.д.). Захаванне кругавой парукі гарантавала памешчакам спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцей.
У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віцебскай губерняў землеўпарадкаване сялян праводзілася па асобнаму Мясцоваму палажэнню, якое не ўстанаўлівала пэўныя нормы надзелаў. У пастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя землі і ўгоддзі, якімі яны згода з інвентарамі карысталіся да 1861 г. Калі ў селяніна было больш, чым паказана у інвентары, або ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі сялянскіх зямель. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна, ад памеру надзелаў, але не павінен быў перавышаць інвентарную норму: паншчына не больш 23 дзён, аброк не больш 3 руб. з дзесяціны ў год. За выкананне павіннасцяў сяляне паветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўся ў падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.
Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Правілы выкупу палявога надзелу былі аднолькавамі для ўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове капіталізацыі 6% гадавога аброку. У гэту суму ўключаўся прыбытак ад прыгоннай працы, якога памешчык быў пазбаўлены ў сувязі з вызваленнем сялян. Напрыклад, калі часоваабавязаны селянін плаціў памешчыку аброк 30 рублёў у год, тады выкупная сума складала 500 рублёў (30*100 : 6 = 500). Такім чынам, выкуп зямлі сялянамі па сутнасці зяўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцей. Дзяржава для ажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку на 49 гадоў. Сяляне рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ёй доўг высокімі працэнтамі - так званыя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значна перавышаў фактычны кошт зямлі. Напрыклад, рыначны кошт зямлі ў Мінскай губерні складаў 18 рублёў за дзесяціну, а па выкупу селянін павінен быў заплаціць за яе 79 руб. 20 кап. Выкупныя плацяжы спыніліся перад першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адамяніць іх. За гэты час сяляне выплацілі ўраду ў тры разы болып, чым каштавала купленая імі зямля.
Агульным палажэннем вызначаўся парадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якія пражывалі на землях аднаго памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыка подацей. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіралася праўленне на чале з валасным старшынёй, а таксама валасны суд. Сельскія і валасныя праўленні ведалі раскладам і зборам падаткаў, абяўлялі сялянам законы і распараджэнні цэнтральных і мясцовых улад, сачылі за грамадскім парадкам. Для правядзення рэформы ў жыццё ствараліся спецыяльныя органы - павятовыя міравыя зезды і міравыя пасрэднікі, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці.
Міравыя пасрэдні прызрызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў. Ім падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якія вызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна Палажэнням. Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы ў губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі - мясцовыя пемешчыкі і чыноўнікі. Прадстаўнікоў ад сялян не было ў гэтых установах.
Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком для развіцця шырокага сялянскага руху.У 1861-1862 гг. беларускае сялянства аказвала сурёзнае супрацьдзеянне міравым пасрэднікам, стварэнню новых органаў сялянскага самакіравання” і ўвядзенню ўстаўньк грамат. Да лютага 1863 г., гэта значыць да канца вызначанага тэрміна іх стварэння, не было падпісана амаль 80 % устаўных грамат. Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне пад кіраўніцвам К. Каліноускага Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сурёзны ўплыў на палітыку царызму ў аданосінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам.
1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязанага становішча сялян у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і 4-х паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты ўказ быў распаўсюджацы на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай. Указ уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаныя адносіны спыняліся паміж селянінам і памешчыкам з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся паверачныя камісіі, якія павінны быді праверыць правільнасць складання ўстауных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя ануляваліся. У выніку праверкі у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжан аброк і адпаведна вькупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, лугі, сенажыці, вадапоі і г. д.), якімі яны карысталіся дз рэформы 1861 г.
Урадавая адміністрацыя надавала вялікае значэнне землеўладкаванню беззямельных і малазямельных сялян. На падставе цыркуляра 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць свае надзелы ў поўным абёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па закону да 16 мая аброчная подаць пераўтваралася ў выкупныя плацяжы, і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у выніку рэформы 1863 г., сялянству Беларусі вярнулі адрэзаныя ад іх раней землі, а таксама былі значна аблегчаны ўмовы выкупа зямлі. У адрозненні ад ўнутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны на Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.
Настрой сялянства ў сувязі са змяненнем ўмоў правядзення аграрнай рэформы добра адлюстроўвае выказванне аднаго селяніна: Дзякуем Вам, паночку, і всяму панству, что Вы взбунтоваліся. Інакш бы нам такой ласкі от царя во век не дачакацця.
Рэформа 1861 г. зявілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыі Беларусі - феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквідавала манаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала росту рынка працоўнай сілы як у прамысловасці так і ў сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі як памешчыкам, так сялянам пераход ад прыгоніцкай да капіталістычнай гаспадарцы. Буржуазная па зместу сялянская рэформа разам з тым захавала шматлікія прыгонніцкія перажмткі, галоўным з якіх зяўлялася памешчыцкае землеўладанне.
Спіс літаратуры
1. Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн., 1983 – 1990. Т. 1 –2. Мн., 1990.
2. Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т.2. (1772 – 1903 гг.). Мн., 1940.
3. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне) Мн., 1999.
4. Крестьянская реформа в России 1861 г. Сб. законодательных актов. М., 1954.
5. Бiч М. Адмена прыгоннага права. Мн., 2008.
6. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.