Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ

СОДЕРЖАНИЕ: МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ» Кафедра экономической истории РЕФЕРАТ

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ


УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»


Кафедра экономической истории


РЕФЕРАТ


по дисциплине: История Беларуси
на тему: «Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ (другая палова ХIII – первая палова XVI стагоддзя.)»


Студентка
ФЭУТ,1 курс, ДГХ-2 Волосевич М. Н.



Руководитель: Сташкевич Н.С


МИНСК 2009

ПЛАН

Ст.

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання

ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ…… …………………………………………………….. . ........................3

2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка

Віценя, Гедэміна, Альгерда....................................................................5

3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV……..7

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.....11

5. Літаратура.................................................................................................14

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”.

Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII XIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы . Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі і гістарычнай Літвы . Хоць новагародскi перыяд нядоўгi па сваёй працягласцi (ён прыпадае на другую палову XIII ст. i на пачатак Х IV ст. ), аднак яго значэнне ў гiсторыi Беларусi выключна важнае, i найперш тым, што з iм звязана ўтварэнне i ўмацаванне новай дзяржавы – Вял i кага княства Л i тоўскага . Пачатковым асяродкам гiстарычнага працэсу фарміравання Вялікага княства Літоўскага стаў Новагародак , якi да сярэдзiны Х III ст. вырас ў буйны эканамiчны i культурны цэнтр, што i стала вызначаць яго дамiнуючае месца ў нашай гiсторыi таго часу. Аднак гэта выдатная роля Новагародка гiстарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасцi. Нават ужо ў 50-70 гг. нашага стагоддзя, калi дзякуючы археалагiчным пошукам быў выяўлены выключна высокi ўзровень эканомiкi i культуры старажытнага Новагародка i яго вобласцi, так званай Чорнай Рус i , даследчыкi па-ранейшаму адмаўлялi яму ў самастойным значэннi i паказвалi яго толькi як аб’ект заваявання Л i твы , якая ў сваю чаргу атаясамлiвалася з сучаснай Л i твой , што зусiм скажала гiсторыю ўтварэння Вял i кага княства Л i тоўскага .

На заходніх землях пачала дзейнічаць тэндэцыя да аб’яднання з-за іх размяшчэння на значных гандлёвых шляхах. Гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь , а гарады раслі і развіваліся. Але пагроза з боку крыжакоў і мангола-татараў заўсёды прысутнічала.

Узнікненне Вялікага княства Літоўскага звязана з аб’яднальніцкай дзейнасцю Міндоўга запрошанага баярамі ў 1246 г . для княжання ў Навагародак – першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага . У 1253 г . ён быў каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV . У працэссе княжання Міндоўгу давялося пераадольваць супраціўленне галіцка-валынскіх князёў і Лівонскага ордэна. У 1263 г. у выніку змовы ён быў забіты. Яго пасад заняў Транята , але ён быў забіты слугамі Міндоўга. У 1264 г . князем стаў сын Міндоўга Войшалк , які значна пашырыў тэрыторыю дзяржавы. Барацьбу за ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага вялі і яго наступнікі Шварн (1267 –1270 ) і Трайдзень (1270 – 1282 ).

Асаблівасцю ўтварэння беларуска-літоўскай дзяржавы з’яўляецца перавага палітычных прычын над эканамічнымі. Пачынаючы з канца XII ст. беларуска-літоўскія землі падвяргаліся агрэсіі з захаду. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх рыцарскіх ордэнау, а з усходу ад Залатой арды . Істотнымі перадумовамі утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы было існаванне старажытных беларускіх гарадоў. Гарады мелі ваеннае значэнне як пункты абароны, месцы накаплення і разгортвання сіл для баявых дзеянняў. Адсюль вынікае ключавая роля гарадоў Беларускага панямоння і Наваградка у пачатковы перыяд стварэння беларуска-літоўскай дзяржавы. Аб’яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве было паскорана неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай. Небяспека з боку крыжакоў і мангола-татарскай навалы, безумоўна, паскарала працэс аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную беларуска-літоўскую дзяржаву.

У пісьмовых крыніцах у пачатку XI ст. (1009 г.) упершыню гаворыцца пра Літву . Адкуль паходзіць гэта назва, што яна азначае, канчаткова не высветлена. Няма адзінай думкі сярод даследчыкаў аб тэрыторыі, якую займала тады “Літва” (“Летува” ). Мяркуюць, што у XI XII стст. “Літвой” называлі раннесярэдневечную зямлю. Але дзе яна знаходзілася – думкі даследчыкаў разыходзяцца. Адны лічаць, што гэтая зямля размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі , другія – што яна была на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (паміж Менскам , Наваградкам і Слонімам ), трэція сцвярджаюць, што летапісная Літва займала значную плошчу на тэрыторыі сучаснай Літвы і часткова заходняй Беларусі . У старажытных крыніцах гаворыцца пра Літву , якая разам з Латгаліяй , Земгаліяй і зямлёй куршаў [1] , плаціла даніну суседнім усходнеславянскім княствам.

На вялiкi жаль, пытанне аб утварэннi Вял i кага княства Л i тоўскага не было перагледжана ў савецкай гiстарыяграфii. Больш за тое, пад уздзеяннем сцверджання аб бездзяржаўнасцi Беларус i ў мiнулым асаблiва шмат у нашай гiстарычнай лiтаратуры гаворыцца пра ўладарнiцтва лiтоўскiх феадалаў над Беларуссю . Сапраўды, гiсторыя ўтварэння Вял i кага княства Л i тоўскага патрабуе ўважлiвага асвятлення, якое б знаходзiлася ў поўнай адпаведнасцi з гiстарычнымi сведчаннямi.

Такiм чынам, галоўнымi прычынамi аб’яднання беларусаў i лiтоўцаў з’явiлiся:

1) Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза iшла ад нямецкiх рыцарау (крыжакоў) i з усходу – ад мангола-татар.

2) Феадальная раздробленнасць (на беларускiх землях налiчвалася 20 княстваў). У перыяд феадальнай раздробленнасцi i распаду Кiеўскай Русi беларускiя княствы аказалiся бездапаможнымi перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалi падтрымкi i саюзаў са сваiмi суседзямi.

3) Iнтарэсы далейшага развiцця гаспадаркi, классавыя iнтарэсы феадалау як лiтоускiх, так i беларускiх зямель, якiя iмкнулiся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельнiцтвам.

Можна выдзелiць шэсць асноуных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1) Канцэпцыя «лiтоўскага заваявання» (або «лiтоўская», узнiкла ў XVI ст.), у адпаведнасцi з якой заходнiя землi старажытнай Русi былi захоплены лiтоўскiмi князямi падчас аслаблення Русi мiжусобiцамi i мангола-татарскiмi заваяваннямi.

2) Канцэпцыя «Русi Лiтоўскай» . Канстатуючы пануючае становiшча ў ВКЛ усходнеславянскага элемента (насельнiства, тэрыторыi, мовы), расiйскi гiсторык XIX ст. С. Салаўёў выкарыстоўваў назвы «Русь Лiтоўская» i «Русь Маскоўская», падкрэслiваючы iх геапалiтычнае сапернiцтва.

3) Канцэпцыя «Л i тоўска-рускай дзяржавы» iгнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу i ролю яго продкау ў ва ўтварэннi дзяржавы. Гэтай канцэпцыi прытрымлiваўся расiйскi гiсторык М. Любаўскi.

4) Канцэпцыя «Беларуска-лiтоўскай дзяржавы» абгрунтоўвалася ў 20-я гг. ХХ ст. У. Iгнатоўскiм. Беларускi ўплыў, на думку прыхiльнiкаў канцэпцыi, пераважаў на тэрыторыi, насельнiцтву, узроўню эканамiчнага i культурнага развiцця беларускiх зямель, праяу ўляу ўся ў афiцыйным статусе старажытнай беларускай мовы. Лiтоўскi ўплыў пераважаў жа ў палiтычным жыццi (лiтоўская княжацкая дынастыя I пераважны ўплыў лiтоўскiх магнатаў у органах улады), у войску.

5) Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» сцвяржае, што з самага спачатку ВКЛ фармiравалася як дзяржава продкау беларусаў, якiя ў той час называлiся лiтвiнам. Узнiкла гэтая канцэпцыя у 20-я гг. ХХ ст. Яе прыхiльнiкамi былi В. Ластоўскi, У. Доўнар-Запольскi.

6) Канцэпцыя полiэтнiчнай , найперш беларуска-лiтоўскай або лiтоўска-беларускай дзяржавы iмкнецца пераадолець крайнасцi iншых канцэпцый. Усе народы, якiя прымалi ўдзел у палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi ВКЛ з’яуляюцца гiстарычнымi спадкаемцамi гэтай дзяржавы.

2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедэміна, Альгерда.

Сімвалічнае выражэнне гістарычных традыцый дзяржавы, горада, асобы звычайна ўвасабляў асаблівы знак – герб. Гербы мелі свае самастойныя назвы. У Вялікім княстве Літоўскім асобнае значэнне набыў герб “Пагоня ”. Ён уяўляў сабой рыцара на кані з паднятым мячом у правай руцэ і шчытом у левай.

У адным летапісе гаворыцца, што у канцы XIII ст. князь Віцень , калі пачаў княжыць у Літве , прыдумаў сабе герб і ўсяму княству пячатку. У другім летапісе стварэнне “Пагоні ” прыпісваецца князю Нарымунту і растлумачваецца, што герб адзначае сталага правіцеля, які можа абараніць сваю бацькаўшчыну. Гэта – “муж збройный на коне белом, в полю червоном”. Спалучэнне ў сімвале белага і чырвонага колераў стала характэрным для беларускага нацыянальнага сцяга.

Таксама “Пагоня” трапляецца ў сімволіцы вялікіх князёў Гедэміна і Альгерда . Спачатку яна была асаблівай эмблемай князя. Але, з цягам часу, стала гербам дынастыі і затым дзяржавы. У 1348 г .Пагоня ” прынята за дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага . Калі Ягайла стаў польскім каралём, ён аб’яднаў у адным гербе “Пагоню ” і польскага “арла ”. У грамаце вялікага князя ад 1387 г . адзначана, што, паводле старажытнага звычаю, у праследаванні ворагаў, якое ў народзе завецца “пагоняй”, павінны ўдзельнічаць не толькі рыцары, але ўсе мужчыны, якія здольныя насіць зброю.

Дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага можна смела назваць беларускую. На ёй былі напісаны Статут Вялікага княства літоўскага 1529 г. , Статут Вялікага княства літоўскага 1566 г. , Судзебнік Казіміра 1468 г .

Віцень (? – каля 1316) – вялікі князь Вялікага княства Літўскага (1293 – 1316) . Як і яго папярэднікі Войшалк і Трайдэн, ён умацоўваў адзінства дзяржавы, апіраючыся на Навагародскае , Гарадзенскае , Полацкае і іншыя княствы. У 1294 г . задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія схіляліся да саюзу з нямецкімі рыцарамі. У 1298 г . заключыў дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага з Рыгаю . У 1298 і 1305 гг. адбіў паходы крыжакоў на Жамойцію . У 1307 г . у склад Вялікага княства Літоўскага , паводле дагавору, ўвайшла Полацкая зямля на правах аўтаноміі. Віценю ўдалося дабіцца палітычнага адзінства гэтай дзяржавы і ўзмацнення ўлады вялікага князя. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яго трон. Пасля яго смерці вялікакняжацкі трон заняў яго брат Гедэмін.

Гедэмін (1270 – 1341) – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316 – 1341) . Паходзіў, верагодна, ад роду полацкіх князёў. Заснавальнік дынастыі Гедэмінавічаў. Вёў палітыку на ўнутранае і знешняе ўмацаванне дзяржавы і пашырэнне яго тэрыторыі. У сваей дзейнасці арыентаваўся на падтрымку беларускіх феадалаў. У склад Вялікага княства Літоўскага ў час яго княжання ўвайшлі Віцебская , Берасцейская , Мінская і Тураўская землі. Ён змагаўся супраць маскоўскага князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад . Заключаў гандлёвыя пагадненні і пашырыў дыпламатычныя сувязі з іншымі дзяржавамі.

Каля 1323 г . сталіцай Вялікага княства Літоўскага зрабіў Вільню . Пры ім узнікла традыцыя, што пераемнікам вялікага князя на троне з’яўляецца той з яго сыноў, які правіў у сталіцы. Гэта мела асаблівае значэнне для зацвярджэння вялікікняжацкай улады. Умацаванне ўлады назіралася і ў тытуле князя. Гедэмін пачаў называць сябе “каралём Літвы і Русі”, “каралём літоўцаў і многіх рускіх”. Назва “рускія” тут распаўсюджана на беларусаў. Пазней дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ”, ці выкарыстоўвалася скарочаная назва “Вялікае княства Літоўскае ”.

Пытанні рэлігійныя Гедэмін лічыў як пытанні палітычныя. Ён праяўляў верацярпімасць і цярпімасць нацыянальную. У Вільні былі заснаваны два каталіцкія манастары. Разам з тым Гедэмін не рабіў перашкод распаўсюджванню праваслаўя, будаўніцтву праваслаўных цэркваў. Але сам, верагодна, не прытрымліваўся хрысціянства.

Гедымiн перанёс сталiцу дзяржавы ў Вiльню. Пры Гедымiне ВКЛ дамаглося мiжнароднага прызнання i пачало адыгрываць прыкметную ролю ва Усходняй Еўропе.

Яшчэ пры сваім жыцці Гедэмін перадаў сынам удзельныя княжанні.

Да канца сваёго жыцця Гедэміну давялося весці барацьбу з Лівонскім ордэнам . Ён нанес нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў, найбольшае ў 1331 г . У 1341 г . загінуў у баі з крыжакамі пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург . На троне апынуўся яго сярэдні сын Яўнуці (1341 – 1345 ). Паміж літоўскімі князямі адразу ўзнікла рознагалоссе, што выкарысталі нямецкія крыжакі. Яны імкнуліся захапіць Жамойцію і ўсё левабярэжжа Нёмана паміж Каўнасам і Гародняй. Літва страціла выхад да мора па рэках. Стала відавочнай неабходнасць аб’яднання сіл Вялікага княства Літоўскага.

Альгерд (1296(?) – 1377) - вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345 – 1377) . У 1345 г . сын Гедэміна Альгерд у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя Яўнуція і стаў вялікім князем. Яўнуцію было аддадзена Заслаўе , адкуль ён уцёк у Маскву .

Альгерд і Кейстут правілі сумесна, але падзялілі край на дзве часткі. Альгерд прыняў тытул вялікага князя. Ва ўладанні Кейстута знаходзілася Жамойція і Трокі . Яго дзейнасць была накіравана на барацьбу з нямецкімі крыжакамі, у чым ён меў значныя поспехі.

Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе , намагаючыся аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі былой Кіеўскай Русі .

Разам з тым ён паспяхова змагаўся супраць нямецкай агрэсіі. У 1348 г . адбылася жорсткая бітва на р. Стрэва . У войску Вялікага княства Літоўскага , акрамя літоўцаў, змагаліся беларускія палкі з Берасця , Віцебска , Полацка , Смаленска . Рыцары пацярпелі паражэнне.

Каля 1355 г . Альгерд далучыў да Вялікага княства Літоўскага Бранскае княства, а пасля перамогі над татарамі на р. Сінія Воды – большую частку ўкраінскіх земляў. Ён падтрымліваў барацьбу цвярскіх князёў супраць аб’яднаўчай палітыкі Дзмітрыя Данскога. У 1368 , 1370 , 1372 гг. зрабіў тры паходы на Маскву , але захапіць яе не змог. Імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад , і ў 1377 г . пскавічы прынялі на княжанне яго сына Андрэя. Вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша ў 1349 – 1351 гг. і ў 1366 г . За час яго праўлення тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая.

3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV.

Вітаўт (у хрышчэньні Аляксандар ; 1350 — 27 кастрычніка 1430) — князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430 гадах. Сын князя Кейстута . Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем троцкім.

Калі польскія фэадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1385 і каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе летувіскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць іх барацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго стрыечнага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 году з Ягайлам літоўскія фэадалы адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах і радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі.

За Вітаўтам Вялікае княства Літоўскае актыўна падтрымлівала сэпаратысцкія тэндэнцыі Цьвярскога i Разанскага княстваў, што выступалі супраць аб’яднаўчай і цэнтралізаванай палітыкі Масквы.

Вітаўт умешваўся ў справы нямецкага ордэна і неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэтаў і замацавання хаўруса з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 і 1389) аддаваў яму Жмудзь.

Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам і адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паразу ад тамэрланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскле, у выніку праваліліся яго пляны панавання над усімі землямі Русі і Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Але паразу на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію.

Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 г. Віленска-Радамскую , а ў 1413 г. Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў каталікам перавагі ў дзяржаўным жыцьці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве і значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай большасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта, незалежнага ад Маскоўскай дзяржавы .

Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 г. ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск , у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 г. вызначыў мяжу па рэках Угра і Ака.

У час Грунвальдзкай бітвы 1410 г. Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідзкая, Новагародзкая, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Амсьціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскай дамовы 1422 г. Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь.

За Вітаўтам Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430 гг.) рабіў захады і ўчыняў з’езды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі маґнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу з Літвою.

Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Берасьцю (1390) і іншым было прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбурскага права .

Пасьля сьмерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Свідрыгайла . У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч

Казімір–Андрэй ЯГЕЛОНЧЫК (30 лістапада 1427, Кракаў - 7 чэрвеня 1492, Гародня), вялікі князь літоўскі (1440–1492), кароль польскі (1447–1492). Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле , захопленыя Польшчай , што пазней і выканаў. У 1444 вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю . Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453. У 1454 Казімір ажаніўся з Альжбэтай , дачкой памёрлага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альберта II . У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.

Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не ўдалося, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 падушыў выступ смаленскіх гараджан, а ў 1490-1492 гг. выступы сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 выдаў г.зв. Казіміраў прывілей якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміру вырасла роля паноў–рады і ўзмацніўся яе ўплыў дзейнасць вялікага князя. У 1457 выдаў прывілей паводле яго жыхары ВКЛ маглі вольна выяджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукаціі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 ліквідаваў ўдзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі незадоваленыя збліжэннем з Польшчай ў 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрытая. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панаваньне ў Польшчы шляхецкага стану .

Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства , была далучананыя Асвенцымскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (1454–1466) па Торуньскаму дагавору (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.

Вялікае княства Літоўскае было феадальнай манархіяй. Улада ў дзяржаве, кіраванне ёй належала вялікаму князю – “гаспадару”, прадстаўніку княжацкай дынастыі. Ён мог уступіць у саюз з другой дзяржавай, аб’явіць вайну, заключыць мір. Усе галоўныя заканадаўчыя акты – прывілеі, статуты – выдаваліся за яго подпісам. Вялікі князь узначальваў узброеныя сілы.

Вялікаму князю былі падначалены князі і буйныя баяры, якія кіравалі асобнымі землямі і княствамі.

Важную ролю ў дзяржаўным кіраванні мела гаспадарская рада (“паны-рада”). Спачатку рада была толькі дарадчым органам пры вялікім князі. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы: канцлер, маршалак земскі1 , найвышэйшы гетман, земскі падскарбі[2] , ваяводы і г. д. Усе дзяржаўныя дакументы зыходзілі ад князя. У канцы XIV ст. пры князі Казіміры значэнне рады павысілася. Вялікія літоўскія князі звычайна выбіраліся адначасова з польскімі каралямі. Яны часта надоўга выязджалі ў Польшчу. У такім выпадку дзяржаўная ўлада належала радзе. Калі князь адсутнічаў у Вільні, рада, па сутнасці, была вышэйшым дзяржаўным органам. З канца XV ст. рада пачала абмяжоўваць вялікакняжацкую ўладу. Без згоды рады вялікі князь не мог вырашаць пытанні знешняй палітыкі, дараваць дзяржаўныя пасады, выдаваць і змяняць законы.

У склад рады Вялікага княства Літоўскага уваходзілі найбуйнейшыя феадалы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

У XV ст. узнік новы дзяржаўны орган – “вальны ” (агульны ) сейм (“сойм ”). На вальных сеймах удзельнічалі ўсе члены рады, вышэйшыя чыны праваслаўнага і каталіцкага духавенства, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета (вобласці).

Сейм выбіраў вялікага князя. На вальных сеймах абмяркоўваліся агульнадзяржаўныя пытанні: заканадаўства, выбранне вялікага князя, дзяржаўныя падаткі, прывілеі шляхты, адносіны з іншымі дзяржавамі.

Асобныя справы дзяржаўнага кіравання ажыццяўлялі маршалак земскі , падскарбнік земскі , канцлер . Гетман найвышэйшы ўзначальваў войска.

Галоўнымі службовымі асобамі ў сістэме мясцовага кіравання былі намеснікі з ліку знатных беларускіх і літоўскіх феадалаў. Намеснікі былі прадстаўнікамі цэнтральнай улады. Яны сачылі за выкананнем розных павіннасцей: ваеннай, вартаўнічай, па будаўніцтву дарог і мастоў. Збіралі падаткі, судзілі землеўласнікаў і граждан, зацвярджалі розныя здзелкі. Пры намесніку была дума, у якой удзельнічалі мясцовыя феадалы і прадстаўнікі гарадской гандлёва-рамеснай вярхушкі.

Ніжэйшае звяно ў сістэме кіравання – дзяржаўцы, валасныя старцы і падначаленыя феадалам прадстаўнікі сялян – соцкія і дзесяцкія.

Сеймы праводзіліся не толькі ў сталіцы Вялікага княства ЛітоўскагаВільні , але таксама ў беларускіх гарадах – Берасці , Наваградку , Гародні , Менску . Рашаючае значэнне на сеймах у той час мелі літоўскія і беларускія буйныя феадалы.

У буйных гарадах Беларусі існавалі замкі-крэпасці. Яны размяшчаліся на месцы былых дзядзінцаў гарадоў. Іх скарыстоўвалі як апорныя пункты абароны і цэнтры мясцовай улады. За іх спраўнасцю сачылі гараднічыя (каменданты). Вялікі князь нярэдка перадаваў замкі ў “дзяржанне” намеснікам. Менскі замак на беразе Свіслачы ў другой палове XV ст. быў у “дзяржанні” намеснікаў – князёў Івана Заслаўскага і Івана Краснага.

З цягам часу многія беларускія гарады вызваліліся ад феадальнай залежнасці. Першымі атрымалі права на самакіраванне жыхары Берасця (1390 ) і Гародні (1391 ). Пазней гэтага права дабіліся жыхары Слуцка і Полацка . Менску яно было дадзена ў 1499 г . Запазычаныя ў Заходняй Еўропе органы ўлады былі прыстасаваны да мясцовых умоў і звычаяў. Аднак беларускія гараджане, не маючы цвёрдай падтрымкі ад вярхоўнай улады, не заўсёды маглі захаваць свае правы і прывілеі. Так здарылася ў Полацку . Ужо праз год прывілеі палачан былі ўрэзаны. Інакш кажучы беларускія гарады атрымлівалі абмежаванае права на самакіраванне.

Войты , што стаялі на чале гарадоў, не выбіраліся іх жыхарамі, а прызначаліся вялікім князем, як правіла, з феадалаў. Войт меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён фактычна ўзначальваў усе органы кіравання горадам, у тым ліку і раду. Яе члены выбіраліся гараджанамі, але зацвярджаліся войтам. На чале рады стаялі два бурмістры. Рада з бурмістрамі і судом называлася магістратам. За насельніцтвам, што знаходзілася пад яго ўладай, замацавалася назва “мяшчане”. Магістрат вяршыў над імі суд, сачыў за гандлем, правільнасцю мер і вагаў, збіраў падатак. Для новых органаў улады ў гарадах будаваліся спецыяльныя памяшканні – ратушы.

У 1492 г . прывілей устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г . увёў катэгарычнае правіла – усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г . гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму , пачатак якому быў пакладзены ў XV ст. , прымала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўстаноў, так і па выканаўчых функцыях. Устанаўленне самакіравання палепшыла ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан. Яно вызваліла мяшчан ад засілля вялікакняжацкіх чыноўнікаў і феадалаў. Жыхары гарадоў не выконвалі цяпер разнастайных адработачных павіннасцей на карысць землеўладальнікаў. Замест іх гарадское насельніцтва плаціла дзяржаве і феадалм грашовы падатак.

Такім чынам, у XIV XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэндэнцыю да легітымнага развіцця.

ЛІТАРАТУРА

1. Беларуская энцыклапедыя. Пад рэдакцыяй Г. П. Пашкова. Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1997.

2. Гісторыя Беларусі. Пад рэдакцыяй А. Г. Каханоўскага і А. А. Яноўскага. Мінск, НПЧ “Фінансы, улік, аўдыт”, 1994.

3. Гісторыя Беларусі, частка 1. Пад рэдакцыяй прафесароў Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля. Мінск, “Універсітэцкае”, 1998.

4. Гісторыя Беларусі. Пад рэдакцыяй Г. В. Штыхава і У. К. Пляшэвіча. Мінск, “Народная асвета”, 1993

5. Старажытная Беларусь. Полацкi i Новагародскi перыяды. Ермаловiч М. Мiнск, «Мастацкая лiтаратура»

6. Матэрыял па гiсторыi Беларусi з укладненнямi i дапаўненнямi. Н.С.Шароў, Мiнск, 2002.

7. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветных цывiлiзацый. Пад рыдакцыей прафесара В.I. Галубовiча, доктара гiстарычных навук Ю.М. Бохана. Мiнск, 2007.

8. Гiсторыя Беларусi са старажытных часоў да канца XVIII ст. РIВШ БДУ, Мiнск, 2000.


[1] Тэрыторыя сучаснай Латвійскай Рэспублікі.

1 Старшыня на паседжаннях рады і сейма.

[2] Вышэйшая службовая асоба ў ВКЛ, якая наглядала за падаткамі і зборамі (міністр фінансаў).

Скачать архив с текстом документа