Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
СОДЕРЖАНИЕ: Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота. Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар.
Я балота буджу гучным шумам.
У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,
Але змоўкнуць не дам сваім струнам.
М. Чарот
Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух. Паэт адлюстроўваў гераічны пафас рэвалюцыйнай барацьбы, жыццё ў яго бурлівым развіцці, вялікае супрацьстаянне новага і старога. Вобразы буры, ветру, навальніцы, завірухі, чырвонага вогнішча, веснаходу, буралому, агню, пажару складаюць аснову першых зборнікаў М. Чарота Завіруха, Веснаход і выяўляюць іх рэвалюцыйны змест. М. Чарот лічыцца ў беларускай літаратуры адным з пачынальнікаў рэвалюцыйнай тэматыкі, якая атрымала ў яго ў вялікай ступені сацыяльна-класавую, палітычную акрэсленасць. У героіка-рамантычнай паэме Босыя на вогнішчы жорсткая і крывавая рэвалюцыя паказваецца як непазбежнасць і адзіная ўмова разняволення сіл беларускага народа. Паэт супрацьпастаўляе дзве непрымірымыя сілы — босых (рабочых і сялян) і іх прыгнятальнікаў (паноў, чыноўнікаў, афіцэраў, папоў) — і верыць у неабходнасць зруйнавання старога ладу, надыход вялікай будучыні дня. Змагаецца праца з багаццем:
Свет новы жыццё утварае.
Зышліся дзве моцныя раці,
І праўда няпраўду змагае.
У цэнтры паэмы — мастацка-абагульнены вобраз народа, грамады, магутная рака рэвалюцыйнага руху:
Яны — байцы вялікай раці.
Іх хата там, дзе ёсць прастор.
Няволя, крыўда — вось іх маці!
Ідуць яны да сонца й зор.
Своеасаблівым працягам Босых на вогнішчы можна лічыць паэму-фантазію Чырванакрылы вяшчун, героем якой зяўляецца новы (савецкі) чалавек. Ён узняўся на незвычайным аэраплане над рознымі краінамі і кантынентамі з мэтай падняць дух рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы працоўных гэтых краін. Верай у заўтрашняе сонца радасці, у Вялікую Будучыню, калі жыць стане лепей, Беларусь стане Вольнай, Вялікай і шчырае дзякуй скажуць нам дзеці будучай светлай камуны, напоўнены радкі паэм Беларусь лапцюжная, Карчма і вершаў Бунтар, Буралом, На новай зямлі, Заўтра. У некаторых вершах М. Чарот выступае як тонкі псіхолаг, філосаф, даследчык чалавечай душы. Так, лірычны герой вершаў З сучасных настрояў, На шляху адраджэння задумваецца над складанымі супярэчнасцямі жыцця, адчувае драматызм свайго становішча, немагчымасць адкрыта выяўляць свае адносіны да рэчаіснасці:
Я нейкім чорным туманом
Усё жыццё сваё спавіты...
Я бачыў шчасце толькі сном...
Мой човен хвалямі разбіты.
М. Чарот унёс значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і драматургіі. Ён быў старшынёй тэатральнай групы Маладзік, удзельнічаў у многіх спектаклях трупы Уладзіслава Галубка, пісаў песы для тэатральных пастановак, спяваў у хоры У. Тэраўскага. З драматычных твораў найбольш вядомы песы Мікітаў лапаць (яна і зараз у рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы) і На Купалле (паводле яе была створана опера Квётка шчасця А. Туранкова). М. Чарот вядомы і як аўтар празаічных твораў, у якіх у большай ступені прытрымліваўся рэалізму, чым рамантызму. Яны, як правіла, прысвечаны беларускай вёсцы 20-х гг. Па аповесці Свінапас, якая ўзнаўляе падзеі грамадзянскай вайны, быў створаны першы беларускі мастацкі фільм Лясная быль (1926). У 30-я гады пясняр рэвалюцыі адчуў неажыццявімасць сваіх рамантычных мар, атручаных жорсткай рэальнасцю, зведаў на сабе несправядлівую крытыку за адсутнасць акрэсленай мастацкай пазіцыі і ўрэшце быў арыштаваны за контррэвалюцыйную дзейнасць і асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Апошні свой верш Прысяга М. Чарот запісаў на сцяне мінскай турмы, дзе яго ўдалося прачытаць і захаваць у памяці М. Хведаровічу.