Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

СОДЕРЖАНИЕ: Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага. Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi Пояс Венеры i Псiхея, вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы Дзеванька i Тарэлiца, а таксама паэма Рабункi мужыкоў (Размова хлопаў), прысвечаная падзеям 1812 г.

Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi Пояс Венеры i Псiхея, вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы Дзеванька i Тарэлiца, а таксама паэма Рабункi мужыкоў (Размова хлопаў), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы Дзеванька аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы Гарэлiца — пянiцу за празмерную прыхiльнасць да зялёнага змiя. Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана кнiга сэрцаў i характараў людскiх Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам Тысяча i адна ноч, пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi абядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, зяўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... (Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем, Карона вужа, Зухаватыя ўчынкi, Вогненныя духi). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з духам i паэзiяй народа. Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць; Помстаю не супакоiш пакуты; Чалавек без рэлiгii на усё гатовы; Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?; Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце. У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.

Скачать архив с текстом документа